:

Аб візіце Ул. Васількова ў Калабрыю

28.10.2021 г.

25-26 кастрычнiка 2021 года здзейснены вiзiт Часовага паверанага у справах Беларусi ў Iталii Уладзiмiра Васiлькова у горад Рэджа-дзi-Калабрыя, арганiзаваны пры падтрымцы Ганаровага консульства Беларусi ў Калабрыi i Ciцылii.

Адбылiся сустрэчы з Мэрам горада Джузэпэ Фалькамата, Прэфектам правiнцыi Рэджа Масiма Марыянi, Старшынёй Гандлёвай палаты Рэджа Антанiна Трамантана, iншымi рэгiянальнымi iнстытуцыямi. Наведаны Унiверсiтэт для замежных студэнтаў iмя Дантэ Алiг'еры, дзе адбылacя бяседа кiраўнiка дыпмicii з рэктаратам i выкладчыкамi.

Абмеркаваныя перспектывы развiцця супольных беларуска-iтальянскiх iнiцыятыў па шырокiм спектры кiрункаў: ад гандлю да гуманiтарнага ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамовы па абмене мiжрэгiянальнымi  вiзiтамi.

Праведзены сустрэчы з прадстаўнiкамi беларускай дыяспары.
Дадзена серыя каментароў мясцовым СМI.

26 кастрычнiка ў Палацы Альвара адбылося свята дружбы «Беларусь-Калабрыя. Душа мая» з канцэртам нумароў класiчнай i народнай музыкi. Песнi на роднай мове прадставiў ансамбль беларускай дыяспары «Спадчына».

Фатаграфіі можна знайсці па спасылцы: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=4650474778324280&id=503680856337047&paipv=1

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці