:

Аб пошуках пахавання салдата Пятра Гайдука

02.08.2022 г.

Такім чынам, пошукі пахавання салдата Пятра Гайдука амаль завяршыліся. Асноўную працу правяла сям'я Макрыні. Яны знайшлі тыя самыя старыя камунальныя могілкі ў горадзе Скафа, звязаліся з мэрыяй і дамовіліся аб дапамозе.

На наступным этапе вялізную дапамогу аказаў спадар Дзіна Марангоні, Старшыня Савета камуны Скафа і сіньёра Сільвія Джофрэ. Менавіта яны разам з сям'ёй Макрыні правялі нас на гэтыя самыя могілкі, паказалі манумент безназоўным загінуўшым, дзе, хутчэй за ўсё, і Пётр Гайдук. Больш за тое, яны правялі аналіз архіва Скафы і дамовіліся аб дапамозе ў камуне Манапеллы, дзе мы таксама змаглі вывучыць архіўныя запісы.

На жаль, у іх не знайшлося згадкі пра Пятра Гайдука. Але гэта толькі пацвярджае наша першапачатковае меркаванне аб месцы яго пахавання.

Для таго, каб паставіць кропку ў даследаванні, Амбасада запытае афіцыйна інфармацыю ў Міністэрства абароны Італіі.

Аднак праца амаль завершана. Зроблена гэта дзякуючы добрым сэрцам нашых італьянскіх сяброў. Мы вельмі ўдзячныя ім за гэта!

Відэасправаздача аб сумесных пошуках месца пахавання Пятра Гайдука. Яшчэ раз вялікі дзякуй нашым італьянскім сябрам!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці