:

Аб анлайн-сустрэчы дэкана ФМА БДУ В.Шадурскага з кіраўніком асацыяцыі “Mitteleuropa” П.Петыцыёлем

28.10.2020 г.

27 кастрычніка 2020 г. пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Італіі адбылася анлайн-сустрэча дэкана факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта Віктара Шадурскага з прэзідэнтам міжнароднай асацыяцыі “Mitteleuropa” (штаб-кватэра — у г.Удзінэ, вобласць Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія) прафесарам Паола Петыцыёлем.

Бакі дамовіліся аб арганізацыі на працягу бягучага навучальнага года шэрагу сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне кантактаў паміж студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Універсітэта Удзінэ, у тым ліку ў форме абменаў стажыроўкамі. Таксама намечаны каляндар анлайн-сустрэч студэнтаў Беларусі і Італіі, што плануюцца ў бліжэйшыя месяцы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці