:

Аб біяметрычных дакументах для грамадзян Рэспублікі Беларусь

01.09.2021 г.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

1 верасня 2021 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.

Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы працягнецца ажыццяўленне працэдур па:
выдачы (абмену) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
абмене пашпарта грамадзяніну, які пастаяннага пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
аднаразоваму прадаўжэнню тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, – 40 еўра, iншым грамадзянам – 100 еўра.

Важна адзначыць, што, аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (не біяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.
Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпартоў. Грамадзянам, дакументаваным пашпартамі для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР), і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.

Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаванымі пашпартамі «унутранай серыі» выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа вырабляцца як у замежнай ўстанове, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Грамадзянін, які аформіў праз Пасольства пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01/09/2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежныя ўстановы, якая накіроўваецца у абласное (г.Мінска) ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі. Разам з тым, у пачатку функцыянавання сістэм па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных дадзеных па тэхнічных прычынах магчымыя збоі. У гэтых умовах на першым часе працэс абслугоўвання грамадзян можа даставіць некаторыя нязручнасці (напрыклад, працяглы працэс збору дадзеных, наяўнасць чэргаў, працяглае чаканне).

З прычыны складанасці і працаёмкасці працэдуры аб магчымасці наведвання Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы па пытаннях атрымання ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта просім ўдакладніць загадзя.

Загранустанова загадзя дзякуе вас за разуменне і просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.

З павагай, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці