:

Аб візіце Старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты у паўночна-ўсходнія рэгіёны Італіі

04.10.2021 г.

1-3 кастрычніка праходзіць візіт Старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча у паўночна-ўсходнія рэгіёны Італіі.

1 кастрычніка кіраўнік БелГПП і Часовы павераны ў справах Беларусі ў Італіі Уладзімір Васількоў выступілі на 17-м міжнародным Аквiлейскiм форуме “Mitteleuropa”, у якім штогод прымаюць удзел прадстаўнікі афіцыйных, дзелавых і грамадскіх колаў дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У.Улаховiч таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты г.Удзiнэ (Італія), іншых бізнес-асацыяцый, прадпрыемстваў і ўстаноў Італіі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіны, Расіі і іншых краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці