:

Аб дакладзе «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету»

05.07.2022 г.

Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь апублікаваны чарговы даклад «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету — 2022». У дакуменце сабраны факты і фатаграфіі з адкрытых крыніц, у тым ліку СМІ і дакументаў міжнародных устаноў, якія галоўным чынам ахопліваюць дзеянні заходніх дзяржаў як у дачыненні да масавых акцый, так і ў дачыненні да грамадзян, чыя пазіцыя адрозніваецца ад падыходаў уладаў.

Даклад закліканы прадэманстраваць у публічнай прасторы, што ні адна з дзяржаў свету не забяспечвае рэалізацыю міжнародных дакументаў, якія змяшчаюць абавязацельствы па выкананні правоў чалавека, у той ідэальнай ступені, як яны зафіксаваны на паперы.

Пазіцыя МЗС Беларусі застаецца нязменнай і зыходзіць з разумення таго, што міжнароднае вымярэнне ў пытаннях выканання правоў чалавека, якое ўключае міжнародныя пагадненні і адпаведныя арганізацыі і ўстановы, у тым ліку ў рамках ААН, павінна выкарыстоўвацца для ўдасканалення нацыянальных сістэм выключна праз інструменты добраахвотнага міжнароднага супрацоўніцтва на прынцыпах суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці