:

АБ'ЯВА: Выбары-2019

27.09.2019 г.

УВАГА!
Шаноўныя суайчыннікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у Італьянскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Мальта і Рэспубліцы Сан-Марына!
Інфармуем, што на тэрыторыі Пасольства Беларусі ў Італіі (адрас: горад Рым, via delle Alpi Apuane, 16) утвораны ўчастак № 722 Купалаўскай выбарчай акругі № 95 для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання, якія адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

Таксама інфармуем, што 25 верасня 2019 г. утворана участковая выбарчая камісія, якая 26 верасня 2019 г. пачала працу. Месца знаходжання камісіі: Пасольства Беларусі ў Італіі (адрас: горад Рым, via delle Alpi Apuane, 16), тэлефон сакратарыяту: +39 06 820 81 429.

Свой грамадзянскі абавязак вы можаце здзейсніць непасрэдна ў дзень выбараў з 8.00 да 20.00, альбо прагаласаваўшы датэрмінова ў перыяд з 12 па 16 лістапада з 9.00 да 19.30 (час мясцовы).
Сардэчна запрашаем!

Дадатковая інфармацыя на сайце Цэнтрвыбаркама: http://www.rec.gov.by/ru/vybory-2019

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти