:

Аб ускладанні кветак да магілы Аляксея Кісялёва

22.06.2024 г.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі Пасольства і беларусы Італіі (прадстаўнікі асацыяцыі “BELLARUS”) прыехалі пакланіцца магіле Аляксея Кісялёва.

Даведка: Кісялёў Аляксей Кірылавіч, 1927 г.н., ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1943 годзе быў вывезены гітлераўцамі на прымусовыя працы, з дапамогай італьянскіх патрыётаў здолеў бегчы з лагера і стаў байцом Гарыбальдыйскай партызанскай брыгады «Матэоці». Гераічна загінуў 02.10.1944 у баі каля г. Капуньяна.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці