:

Аб сустрэчы Часовага Паверанага К.Пятроўскага з У.Камянчыні

19.07.2022 г.

19 ліпеня 2022 года Часовы павераны ў справах Беларусі ў Італіі К.Пятроўскі сустрэўся з Дэпутатам Палаты дэпутатаў Парламента Італьянскай Рэспублікі У.Камянчыні. Абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва: палітычных, эканамічных і гуманітарных. Пацвердзілі агульны намер захоўваць і развіваць адносіны паміж народамі дзвюх краін. К.Пятроўскі перадаў асабіста ў рукі В.Камянчыні зварот, накіраваны на яго адрас Старшынямі Пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы М.А. Васільковым і па міжнародных справах А.В. Савіных, які датычыцца экалагічнай катастрофы ў Белавежскай пушчы з-за сцяны, збудаванай Польшчай на мяжы з Беларуссю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці